Кітай і Францыя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў рэстаўрацыі Сабора Парыжскай Божай Маці, частка канструкцыі якога абвалілася пры пажары ў красавіку бягучага года. Для ўдзелу ў работах па аднаўленні аблічча сабора Кітай накіруе ў Францыю сваіх спецыялістаў. Пра гэта 6 лістапада паведамілі ў Дзяржкамітэце па ахове культурнай спадчыны КНР.
Згодна з дакументам, Кітай і Францыя павінны ў 2020 годзе вызначыць праграму і механізм супрацоўніцтва па рамонце сабора, а таксама зацвердзіць кітайскіх экспертаў і накіраваць іх у Францыю для сумеснага ўдзелу ў рэстаўрацыі. У дакуменце таксама адзначаецца, што бакі маюць намер весці тэхнічныя і навуковыя абмены ў сферы аховы музейнага комплекса «Тэракотавае войска» ў Сіане. - Р -