Захаванне і ўдасканаленне сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай і стымуляванне мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання -- найважнейшая задача для рэалізацыі "мэтаў да двух стогадовых юбілеяў", заявіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін. З такім выказваннем ён выступіў, даючы тлумачэнні адносна Пастановы ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб захаванні і ўдасканаленні сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, стымуляванні мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання на 4-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання, які праходзіў з 28 па 31 кастрычніка ў Пекіне.
КПК няўхільна імкнецца да пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы і рэалізацыі адраджэння кітайскай нацыі, заявіў Сі Цзіньпін. У гэтых мэтах, з моманту свайго заснавання, КПК гуртуе і вядзе за сабой народ на рашучую барацьбу, дадаў ён.
Па меры паглыблення рэформаў і адкрытасці КПК паглыбляе разуменне аб інстытуцыянальным будаўніцтве, сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што на 15-м, 16-м і 17-м з'ездах КПК па гэтым пытанні былі вылучаны канкрэтныя патрабаванні. Пачынаючы з 18-га свайго з'езда, КПК ставіла інстытуцыянальнае будаўніцтва на больш важнае месца. На 19-м з'ездзе была пастаўлена мэта будаўніцтва сістэмы і развіцця патэнцыялу дзяржаўнага кіравання. У гэтым напрамку на 2-м і 3-м пленумах ЦК КПК 19-га склікання былі зроблены новыя крокі. - Р -