Сі Цзіньпін: інстытуцыянальнае будаўніцтва дапамагае Кітаю справіцца з рызыкамі і выклікамі
  2019-11-09 12:55:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Захаванне і ўдасканаленне сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай і стымуляванне мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання -- гэта надзейная гарантыя рэагавання краіны на рызыкі і выклікі і ўзяцця ініцыятыў, заявіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін.

З такім выказваннем выступіў Сі Цзіньпін, даючы тлумачэнні адносна Пастановы ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб захаванні і ўдасканаленні сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, стымуляванні мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання на 4-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання, які праходзіў з 28 па 31 кастрычніка ў Пекіне.

Сённяшні свет перажывае буйныя перамены, краіна сутыкаецца з больш сур'ёзнымі рызыкамі і выклікамі, чым калі б там ні было. Гэтыя рызыкі і выклікі ўзнікаюць як унутры краіны, так і за мяжой, а таксама ў сацыяльна-эканамічных сферах і навакольным асяроддзі. Уплыў рызык і выклікаў павінен быць нейтралізаваны пры выкарыстанні магчымасцей сістэмы, падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040