10 млрд за 96 секунд: найбуйнейшы ў свеце анлайн-распродаж ставіць новыя рэкорды
  2019-11-11 16:12:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 млрд юаняў за 96 секунд -- новы рэкорд продажаў пастаўлены на найбуйнейшым у свеце анлайн-распродажы, наладжаным на кітайскі Дзень халасцяка 11 лістапада на кітайскай платформе Tmall. Паводле даных Alibaba Group, уладальніка Tmall, больш за 22 тыс. замежных брэндаў з 200 краін прыняло ўдзел у масавай акцыі анлайн-скідак для росту спажывання.

Кітайскія службы экспрэс-дастаўкі ў тэрміновым парадку дадаткова нанялі 400 тыс. супрацоўнікаў для абслугоўвання пакупнікоў. На працягу тыдня пасля Дня халасцяка паштовым службам трэба будзе даставіць па Кітаю і за мяжу каля 2,8 млрд пасылак, а гэта прыкладна 350 млн пасылак у дзень.

Сёлета ўлады паклапаціліся пра звядзенне да мінімуму экалагічнага ўрону ад гіганцкага распродажу, пасля якога застаецца вялікая колькасць пакавальнага смецця. Утылізацыяй упаковак пасля Дня халасцяка зоймуцца 75 тыс. заводаў па перапрацоўцы смецця.

Як чакаецца, у бягучым годзе на 11.11 будзе пастаўлены новы рэкорд продажаў, а агульная пакупніцкая аўдыторыя ўпершыню дасягне мільярда чалавек: 500 млн пакупнікоў на пляцоўцы электроннай камерцыі TMall і яшчэ 500 млн -- на пляцоўцы-канкурэнце JD.

Вынік найбуйнейшага ў свеце анлайн-распродажу будзе падведзены 12 лістапада. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040