Сі Цзіньпін пра «зялёнае» развіццё
  2019-11-11 16:15:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кастрычніку 2015 года на 5-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання былі вызначаны пяць канцэпцый развіцця: інавацыя, каардынацыя, экалагічнасць, адкрытасць і сумеснае выкарыстанне. Гэтыя ідэі ўказваюць на галоўны напрамак агульнанацыянальнага развіцця краіны. Старшыня КНР Сі Цзіньпіна вельмі часта ў сваіх выступленнях выказваецца пра канцэпцыю экалагічнага развіцця.

"Мы павінны паважаць прыроду, клапоцячыся пра будучыню, берагчы планету, прытрымліваючыся канцэпцыі «зялёнага», нізкавугляроднага і ўстойлівага развіцця, берагчы навакольнае асяроддзе і экалогію, умацоўваць абмены і пашыраць супрацоўніцтва ў галіне змены клімату, абароны навакольнага асяроддзя, скарачэння энергаспажывання і памяншэння выкідаў, дзяліцца вопытам і сумесна рэагаваць на агульныя выклікі. Мы павінны пастаянна пашыраць шлях развіцця цывілізацыі на аснове росту вытворчасці, дабрабыту жыцця і спрыяльнай экалагічнай сітуацыі, захоўваць чыстымі неба, мора, горы і рэкі для наступных пакаленняў" – звярнуўся да прысутных Сі Цзіньпін на Бааоскім азіяцкім форуме 10 красавіка 2018 года.

«Ідэя аб будаўніцтве экалагічнай цывілізацыі ўжо ўнесена ў агульны план нацыянальнага развіцця, а стварэнне прыгожага Кітая стала мэтай, да дасягнення якой імкнуцца сэрцы народа. Будаўніцтва кітайскай экалагічнай цывілізацыі ідзе поўным ходам: на нашых вачах неба будзе станавіцца яшчэ больш блакітным, горы пакрывацца зелянінай, а вада станавіцца чысцейшай» -- з тэксту прамовы Сі Цзіньпіна на цырымоніі адкрыцця Пекінскай міжнароднай садоўніцкай выставы 28 траўня 2019 года.

«Мы павінны цвёрда прытрымлівацца асноўнай дзяржаўнай палітыкі рэсурсазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Экалагічнае асяроддзе неабходна захоўваць як зрэнку вока, як уласнае жыццё. Варта прасоўваць "зялёнае" развіццё і "зялёны" лад жыцця, садзейнічаць паляпшэнню дабрабыту народа, росквіту дзяржавы і стварэнню выдатнага Кітая» -- з выступлення Сі Цзіньпіна на семінары вядучых кіраўнікоў міністэрстваў і правінцый па азнаямленні з духам 5-га пленума ЦК КПК 18-га склікання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040