У Шанхаі падвялі вынікі II-й Кітайскай міжнароднай выставы імпарту
  2019-11-11 16:17:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другая Кітайская міжнародная выстава імпарту завяршылася ў Шанхаі. Падчас падзеі былі заключаны папярэднія дамовы па набыцці тавараў і паслуг коштам 71,13 млрд долараў на працягу 12 месяцаў. Прыняла ўдзел 181 краіна, рэгіён і міжнародная арганізацыя, больш за 3800 прадпрыемстваў прадэманстравалі сваю прадукцыю. Сума здзелак вырасла на 23% у параўнанні з мінулым годам, паведаміў намеснік дырэктара Бюро-арганізатара кірмашу Сунь Чэнхай:

«Шасцідзённае мерапрыемства прыцягнула больш за 500 тысяч закупнікоў, уключаючы больш за 7000 замежных пакупнікоў, што нашмат больш у параўнанні з мінулым годам. Была прадстаўлена вялікая колькасць тэхналогій у тым ліку ў сферы паслуг».

Нямецкая кампанія-вытворца аўтакамплектуючых Webasto Gruppe ( «Вебасто») прадставіла тэхналогіі, арыентаваныя на забеспячэнне камфортнага і інтэлектуальнага кіравання аўтамабілем. Кіраўнік аддзела распаўсюджвання «Вебасто» у Кітаі Сюй Вэй асабліва адзначыў эфектыўнасць удзелу кампаніі ў падзее:

«Ва ўсіх галоўных пунктах пропуску праз мяжу ў Шанхаі было адкрыта 125 спецыяльных калідораў, што дазволіла зрабіць мытныя працэдуры на 62,5% хутчэй, чым раней. Галоўнае месца правядзення выставы было цалкам ахоплена сеткай 5G ».

Старшыня палаты дэпутатаў чэшскага парламента Радэк Вондрачак заявіў, што правядзенне выставы мае вялікае значэнне для пабудовы адкрытай і глабальнай эканамічнай структуры, а таксама для процідзеяння гандлёваму пратэкцыянізму і пабудовы глабальнага партнёрства:

«У адрозненне ад некаторых краін, якія ўстанаўліваюць гандлёвыя бар'еры, Кітай аказвае Чэхіі велізарную падтрымку сваёй прыхільнасцю адкрытым рынкам. Наша рэспубліка - адна з тыповых экспартна-арыентаваных эканомік і адна з найбольш прамыслова развітых краін у Еўропе. Мы заўсёды вітаем больш адкрыты глабальны свет ».

Кампаніі, якія прынялі ўдзел у кірмашы, прызнаюць, што Пекін застаецца рынкам з вялікім патэнцыялам. Атрымаўшы адчувальную выгаду, яны праявілі яшчэ большую зацікаўленасць у мерапрыемстве на наступны год, - распавёў Сунь Чэнхай:

«Больш за 230 кампаній з усяго свету зарэгістраваліся ў трэцяй выставе, агульная плошча забраніраваных імі выставачных месцаў склала звыш 84 тысяч кв. м. Сярод будучых удзельнікаў, што зарэгістраваліся на мерапрыемства наступнага года, фігуруюць 80 кампаній, якія ўваходзяць у спіс Fortune Global 500. Агульная выставачная плошча іх стэндаў зойме больш чым 50 тысяч кв. м ».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040