Сі Цзіньпін і прэзідэнт Грэцыі П. Паўлопулас наведалі Новы музей Акропаля
  2019-11-13 10:03:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін з жонкай і прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулас з жонкай наведалі Новы музей Акропаля. Дзве пары ўважліва выслухалі гісторыю Акропаля.

Сі Цзіньпін заўважыў, што архітэктура і скульптуры Старажытнай Грэцыі -- скарбы і адметныя ўзоры заходняй цывілізацыі. Паводле яго слоў, Кітай і Грэцыя, якія могуць ганарыцца багатай культурнай спадчынай, здольны ўмацаваць супрацоўніцтва ў галіне захавання і аднаўлення важных помнікаў гісторыі і культуры. Па гістарычных прычынах многія каштоўныя культурныя рэліквіі абедзвюх краін усё яшчэ знаходзяцца за мяжой, сказаў Сі Цзіньпін, заклікаўшы абедзве краіны ўмацоўваць узаемадзеянне з мэтай вяртання культурных каштоўнасцей на іх радзіму.

Сі Цзіньпін сказаў, што адчуў уплыў гісторыі і пашырыў усведамленне таго, што Кітай і Грэцыя маюць шмат агульнага. Ён яшчэ раз падзякаваў прэзідэнту, ураду і народу Грэцыі за гасціннасць. Паводле яго слоў, падчас візіту ў Грэцыю ён быў пастаянна заняты думкамі, якія цяжка апісаць словамі. Кітай і Грэцыя разам шмат чаго запазычылі з мінулага, а зараз звярнулі позіркі ў будучыню. У прыватнасці, бакам трэба заахвочваць дыялог культур і ўносіць уклад у прасоўванне інклюзіўнасці, узаемнага навучання і гарманічнага суіснавання розных культур і краін, а таксама ў садзейнічанне міру і росквіту ва ўсім свеце і фарміраванне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Прэзідэнт Грэцыі адзначыў, што дзве краіны могуць ганарыцца тым, што належаць вялікім цывілізацыям. Ён падзякаваў Сі Цзіньпіну ад імя народа Грэцыі за разуменне і павагу да старажытнай грэчаскай культуры і за тое, што ён разглядае Грэцыю ў якасці моста паміж усходняй і заходняй цывілізацыямі.

Грэцыя захоплена дасягненнямі Кітая ў галіне мадэрнізацыі, а таксама шануе высокія маральныя нормы, якіх Кітай прытрымліваецца на міжнароднай арэне, падкрэсліў Паўлопулас. Ён заклікаў Грэцыю і Кітай умацоўваць узаемадзеянне і супрацоўніцтва на карысць міру ва ўсім свеце і светлай будучыні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040