Продажы на Дзень халасцяка паказалі пакупніцкую здольнасць Кітая
  2019-11-13 10:04:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 лістапада сумы здзелак на кітайскай гандлёвай платформе Tmall дасягнулі 268,4 млрд юаняў, на JD -- 204,4 млрд. Такая сітуацыя на спажывецкім рынку паказвае ўстойлівасць, патэнцыял і сілы кітайскай эканомікі ў супрацьстаянні рызыкам.

Усе 11 гадоў распродажаў на Дзень халасцякоў тэмпы росту спажывання ў Кітаі бесперапынна паскараюцца. Людзі аддаюць перавагу зручным, якасным і індывідуальна арыентаваным рэчам, прадуктам харчавання, моднай вопратцы, электроніцы. На структуру спажывання ў краіне ўплываюць сацыяльныя сеткі. Прамая трансляцыя ў інтэрнэце стала маторам для росту продажаў на буйных платформах электроннай камерцыі.

Спажыванне адыгрывае фундаментальную ролю ў эканамічным развіцці. Велізарная колькасць насельніцтва Кітая і яго імкненне да якаснага жыцця стварыла спажывецкі рынак сусветнага маштабу і стала буксірам якаснага развіцця кітайскай эканомікі. Спажыванне стала вядучай рухаючай сілай эканамічнага росту КНР на працягу пяці гадоў запар. Са студзеня па верасень бягучага года доля спажывання ў эканамічным росце Кітая дасягнула 60,5%.

Распродажы 11 лістапада паказалі, што ўнутраны кітайскі рынак -- гарантыя абароны кітайскай эканомікі ад знешніх фактараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040