Выказванні Сі Цзіньпіна аб устойлівым развіцці
  2019-11-13 15:56:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пачынаючы з XVIII з'езда КПК Сі Цзіньпін неаднаразова выкладаў пазiцыю Кітая адносна ўстойлівага развіцця і супрацоўніцтва, якая сведчыць аб адказнасці, якую бярэ на сябе Пекін. «Прыхільнасць інавацыйнаму развіццю азначае, што неабходна паставіць інавацыі ў аснову агульнага развіцця краіны, дазваляць інавацыям пранізваць усю работу краіны, стварыць у грамадстве інавацыйную атмасферу», -- з выступлення ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура 7 лістапада 2015 года

«Развіццё з'яўляецца прыярытэтам краін з пачатковым рынкам. Мы павінны паходзіць з уласных умоў, эфектыўна ўвязваць парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця са стратэгіяй нацыянальнага развіцця краіны, прасоўвацца ў пошуках шляху ўстойлівага развіцця, заснаванага на эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай каардынацыі» -- выступленне на Дыялогу краін з пачатковым рынкам 5 верасня 2017 года

«Развіццё Кітая ніколі не будзе несці небяспеку навакольнаму асяроддзю. Мы падтрымліваем канцэпцыю зялёнага развіцця, рашуча выйграем бітву за блакітнае неба, чыстую ваду і чыстую зямлю, будзем заахвочваць развіццё аховы навакольнага асяроддзя, энергічна развіваем прымяненне аднаўляльных крыніц энергіі і спрыяем захаванню рэсурсаў і іх паўторнаму выкарыстанню» -- з выступлення на пленарнай сесіі 23-га Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму 7 чэрвеня 2019 года

«Мы павінны ўпарта працаваць над стварэннем рамак рэгіянальнага супрацоўніцтва на аснове раўнапраўных кансультацый, шырокага ўдзелу і агульнага дабра, а таксама сумесна працаваць над стварэннем азіяцка-ціхаакіянскай эканомікі адкрытага тыпу, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню працэдур гандлю і інвесціравання. Мы павінны весці эканамічную глабалізацыю да больш адкрытай, інклюзіўнай, агульнадаступнай, збалансаванай і бяспройгрышнай структуры на карысць розных краін, розных слаёў насельніцтва і розных груп людзей» -- праграмная прамова на Дзелавым саміце АЦЭС 10 лістапада 2017 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040