МЗС КНР: спыненне гвалту і аднаўленне грамадскага парадку з'яўляецца першачарговай задачай для Сянгана
  2019-11-13 16:30:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спыненне гвалту і аднаўленне грамадскага парадку на дадзены момант з'яўляецца першачарговай задачай для Сянгана.

Пра гэта заявіў 12 лістапада на чарговай прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан. Паводле яго слоў, цэнтральны ўрад выказвае цвёрдую падтрымку законным дзеянням урада Сянгана, падтрымлівае паліцыю ААР у выкананні закона, абароне грамадскага парадку і бяспекі жыхароў горада.

11 лістапада высокапастаўлены чыноўнік ўрада ЗША які не пажадаў назваць свайго імя, заявіў, што амерыканскі бок асудзіў гвалт са смяротным зыходам, што адбыўся падчас апошняга гвалтоўнага інцыдэнту ў Сянгане. Паводле яго слоў, паліцыя і жыхары Сянгана нясуць адказнасць за спыненне канфлікту з ужываннем сілы. Адначасова з гэтым, рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі заклікала зацікаўленыя бакі захоўваць стрыманасць. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі выказаў намер падтрымліваць права на мірны пратэст. Ён таксама выказаў спадзяванне, што ўлады Сянгана знойдуць адпаведны спосаб для вырашэння праблем.

Гэн Шуан заявіў, што ні адна краіна не дазволіла б, каб нейкія асобы адбіралі ў паліцэйскіх агнястрэльную зброю або нападалі на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пагражаючы іх жыццю. Ён нагадаў, што днём раней пратэстанты ў Сянгане аблілі гаручай вадкасцю і падпалілі простага гараджаніна, у выніку чаго апошні атрымаў апёкі ўсяго цела і знаходзіцца ў крытычным стане. «Дадзеныя гвалтоўныя дзеянні выклікалі абурэнне ўсіх жыхароў Сянгана», - падкрэсліў Гэн Шуан. «Калі Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і іншыя краіны сапраўды заклікаюць да стрыманасці і выступаюць супраць гвалту, як яны самі кажуць, то чаму яны не асуджаюць падобныя замахі на бяспеку простых грамадзянскіх асоб?» - спытаў кітайскі дыпламат. «У гэтым добра прасочваюцца падвойныя стандарты адміністрацыі ЗША і Вялікабрытаніі», -падкрэсліў ён.

«Пытанне Сянгана (Ганконга) цалкам з'яўляецца ўнутранай справай Кітая, ні ў аднаго замежнага ўраду, арганізацыі або фiзiчнай асобы няма права ў гэта ўмешвацца. Мы заклікаем ЗША і Вялікабрытанію паважаць суверэнітэт Кітая, гаварыць і дзейнічаць асцярожна ў пытаннях, якія тычацца Сянгана і спыніць любыя формы ўмяшання ў справы Сянгана і ўнутраныя справы Кітая », - заявіў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040