Медыякарпарацыя Кітая наладжвае супрацоўніцтва з бразільскімі калегамі
  2019-11-13 16:33:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 лістапада Медыякарпарацыя Кітая і Глабальная медыякарпарацыя Бразіліі – найбуйнейшая медыякарпарацыя ў Лацінскай Амерыцы - падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся ўзаемадзейнічаць у такіх сферах, як спорт, вытворчасць кіно і тэлесерыялаў, стварэнне інфармацыйна-забаўляльных праграм, прымяненне тэхналогій 5G.

У Рыа-дэ-Жанейра адбылася рабочая сустрэча паміж дырэктарам медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюнам і кіруючым дырэктарам Глабальнай медыякарпарацыі Бразіліі Раберта Марынія.

Па словах Шэнь Хайсюна, маючая адбыцца паездка старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Бразілію для ўдзелу ў саміце БРІКС стане новай рухаючай сілай для ўмацавання кітайска-бразільскай дружбы і культурна-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, якое ўжо і без таго стала ўзорам супрацоўніцтва «поўдзень-поўдзень». Кітайскія і бразільскія медыя гатовы абменьвацца інфармацыйным кантэнтам, ствараць сумесныя праекты з ужываннем тэхналогій 4K / 8K і 5G, заявіў кіраўнік кітайскай Медыякарпарацыі.

Раберта Марынія, у сваю чаргу, адзначыў, што развіццё Медыякарпарацыі Кітая, якая мае вялікі міжнародны ўплыў, пакідае глыбокае ўражанне.

Бразільскія СМІ гатовыя наладжваць кантакты з кітайскімі калегамі і абменьвацца спецыялістамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040