Сі Цзіньпін аб міры і развіцці
  2019-11-14 16:23:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мір і развіццё ўяўляюць сабой не толькі галоўную тэму цяперашняй эпохі, але і галоўны пункт сённяшняга парадку дня. На працягу доўгага часу старшыня КНР Сі Цзіньпін на шматлікіх міжнародных пляцоўках неаднаразова вылучаў кітайскія ініцыятывы, падыходы, унёс кітайскую мудрасць і сілы для садзейнічання забеспячэнню міру і развіцця ва ўсім свеце. Далей прапануем вашай увазе цытаты Сі Цзіньпіна пра мір ва ўсім свеце.

«Мір - гэта вечнае чаканне чалавецтва. Кітай настойвае на развіцці супрацоўніцтва на аснове дыялогу, садзейнічанні міру пры дапамозе супрацоўніцтва і забеспячэння развіцця шляхам падтрымання міру».

- з вітальнага паслання ўдзельнікам 9-га Пекінскага форуму «Сяншань», 21 кастрычніка 2019 года.

«Мы павінны ўмацоўваць свядомасць роўнасці і ўзаемапавагі, адмовіцца ад пыхі і забабонаў, паглыбляць разуменне адрозненняў паміж сваёй цывілізацыяй і іншымі, садзейнічаць абменам і дыялогам, а таксама гарманічнаму сімбіёзу паміж рознымі цывілізацыямі».

- з выступлення на цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі цывілізацый Азіі, 15 траўня 2019 года.

«Мы павінны выступаць рашучымі прыхільнікамі дыялогу, а не канфрантацыі, партнёрства, а не фарміравання блокаў. Трэба вырашыць старыя і новыя праблемы бяспекі, змагацца з тэрарызмам ва ўсіх яго праявах».

- з выступлення на пятым саміце кіраўнікоў дзяржаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, 15 чэрвеня 2019 года.

«Інтарэсы і пазіцыі ў нас па некаторых пытаннях розныя, паколькі мы знаходзімся на розных этапах развіцця. Важна, што мы павінны падтрымліваць дух партнёрства, абапіраючыся на ўзаемапавагу і ўзаемны давер, раіцца на аснове раўнапраўя, імкнуцца да яднання пры захаванні адрозненняў, кантраляваць рознагалоссі, пашыраць вобласць згоды. Калі мы, як буйныя дзяржавы свету, зможам зрабіць гэта, то гэта не толькі адпавядзе інтарэсам кожнай краіны, але і будзе спрыяць развіццю і міру ва ўсім свеце».

- з прамовы аб глабальнай эканамічнай сітуацыі і гандлі на саміце «Вялікай дваццаткі» 28 чэрвеня 2019 года.

«Ніхто не можа спыніць надзеі народаў розных краін на лепшае жыццё. Кітай гатовы працягваць аб'ядноўваць намаганні з міжнароднай супольнасцю для ажыццяўлення абяцанняў, каб разам адкрыць зусім новы шлях устойлівага развіцця».

- з выступлення на 23-м Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, 7 чэрвеня 2019 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040