Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам ПАР С. Рамафосай
  2019-11-15 15:45:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафосай. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка -- вядучыя краіны, якія развіваюцца, і эканамічныя аб'екты з пачатковым рынкам. У сваіх краінах яны выконваюць важныя задачы эканамічнага развіцця і паляпшэння жыцця сваіх народаў. Кітай мае намер цесна супрацоўнічаць з ПАР, цвёрда абараняць і развіваць партнёрства з гэтай краінай. Бакі павінны падтрымліваць стратэгічныя кантакты, умацоўваць міжпартыйныя сувязі і абмен вопытам у галіне дзяржаўнага кіравання, а таксама разумець і падтрымліваюць адзін аднаго ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў і найважнейшых заклапочанасцей іншага боку, паглыбляюць сяброўства і ўзаемадавер на высокім узроўні. Дзве дзяржавы павінны актывізаваць спалучэнне стратэгій развіцця, актыўна пашыраць двухбаковы гандаль і павялічваць узаемныя інвестыцыі, пашыраць узаемадзеянне ў сферах вытворчай магутнасці, прамысловасці і інфраструктуры, сумесна будаваць "Пояс і шлях". Кітай хоча разам з ПАР прыкласці агульныя намаганні па ўмацаванні салідарнасці і супрацоўніцтва ў рамках БРІКС, садзейнічанні будаўніцтву Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, падтрыманні цесных кантактаў і каардынацыі ў найважнейшых міжнародных і рэгіянальных праблемах і абароне справядлівасці на міжнароднай арэне.

С. Рамафоса павіншаваў суразмоўцу з 70-й гадавінай заснавання КНР. Паводле яго слоў, ПАР высока ацэньвае вялікія поспехі, дасягнутыя кітайскім народам пад кіраўніцтвам КПК, рашуча падтрымлівае развіццё Кітая і ўмацаванне яго моцы, цвёрда выступае супраць прэсінга ў аднабаковым парадку, накіраванага супраць Кітая, і стаўлення да кітайскіх прадпрыемстваў, а таксама падтрымлівае абарону Кітаем уласнага суверэнітэту і законных правоў і інтарэсаў. ПАР мае намер умацаваць міжпартыйныя абмены і ўзаеманавучанне з КПК, спадзеючыся на пашырэнне супрацоўніцтва з Кітаем у галінах эканомікі, гандлю, інфраструктурнага будаўніцтва і штучнага інтэлекту, вітаючы кітайскія інвестыцыі ў эканоміку ПАР і развіццё бізнесу.

Прэзідэнт ПАР азнаёміў Сі Цзіньпіна з планам работы ПАР у якасці чарговага старшыні Афрыканскага саюза ў будучым годзе, спадзеючыся, што Кітай актывізуе будаўніцтва Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, акажа дапамогу афрыканскім краінам у забеспячэнні міру і бяспекі і ажыццяўленні новай прамысловай рэвалюцыі. Паводле яго слоў, ПАР хоча і далей падтрымліваць кантакты і каардынацыю з КНР па рэформах СГА і міжнародных справах, сумесна абараняючы агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040