Першы ў свеце гнуткі смартфон Huawei з падтрымкай 5G паступіў у продаж
Безрамачны смартфон Huawei з гнуткім экранам Mate X з падтрымкай 5G паступіў у продаж 15 лістапада. У Mate X усталяваны вялікі AMOLED-дысплей з 8-цалевай дыяганаллю. Гэта трэці тып смартфонаў з падтрымкай 5G, запушчаны кітайскім тэхналагічным гігантам Huawei пасля Mate20X і Mate30, а таксама першы смартфон, які згінаецца, выпушчаны кампаніяй, ён ацэнены в16999 юаняў.
Дызайн Huawei Mate X адрозніваецца асаблівай гнуткай канструкцыяй. Прылада сумяшчае ў сабе смартфон і планшэт, пры неабходнасці яна лёгка трансфармуецца. У расчыненым становішчы смартфон мае 8-цалевую дыяганаль, у складзеным выглядзе матрыца ўмоўна дзеліцца на два экраны. У гэтым выпадку франтальны дысплей мае 6,6-цалевую дыяганаль. Кампактны смартфон стане дапамогай і ў бізнэсе, і ў звычайным жыцці.
Акрамя таго, Huawei распрацавала тэхналогію выкарыстання 4 інтэграваных антэн 5G у тонкім корпусе Mate X, якія закліканы забяспечыць бесперабойную перадачу сігналу 5G. Абноўленая тэхналогія выкарыстання двух SIM-карт падтрымлівае доступ да 4G і 5G па ўсім свеце.