Выступленне Сі Цзіньпіна аб сітуацыі ў Сянгане выклікала пільную ўвагу за мяжой
  2019-11-18 17:07:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас удзелу ў 11-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС у Бразіліі выразна абвясціў асноватворную пазіцыю і падыход цэнтральнага ўрада да сітуацыі ў Сянгане. Яго выступленне выклікала пільную ўвагу прадстаўнікоў розных колаў грамадскасці замежных краін, якія спадзяюцца на больш хуткае аднаўленне грамадскага парадку ў Сянгане.

Кіраўнік школы ўсходазнаўства НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» Андрэй Карнееў адзначыў, што выступленне старшыні Сі Цзіньпіна прадэманстравала павышаную ўвагу цэнтральнага ўрада да сітуацыі ў Сянгане. З такім жа меркаваннем выступіў і першы намеснік дэкана Усходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Радзівонаў.

Галоўны рэдактар газеты «Дзелавы Казахстан» Серык Каржумбаеў адзначыў, што казахскі народ падтрымлівае пазіцыю кітайскага кіраўніцтва і цвёрда ўпэўнены ў тым, што ўрад КНР здольны ўрэгуляваць сітуацыю.

Прадстаўнікі Іарданіі, Марока, Сербіі, Панамы, Непала і Эквадора таксама выступілі ў абарону падыходу кітайскага ўрада да сітуацыі ў Сянгане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040