У Пекіне адкрыўся 11-ы дыялог палітычных партый Кітая і ЗША, у якім прынялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў палітычных партый, вядучых аналітычных цэнтраў і прадпрыемстваў дзвюх краін.
На цырымоніі адкрыцця мерапрыемства загадчык Аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК Сун Таа адзначыў, што спрыяльнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін адпавядае інтарэсам не толькі дзвюх дзяржаў, але і інтарэсам усіх краін. Палітычныя дзеячы Кітая і ЗША павінны ў адпаведнасці з кансенсусам, дасягнутым кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, накіроўваць двухбаковыя адносіны згодна з тэндэнцыяй развіцця эпохі, умацоўваць супрацоўніцтва замест канфрантацыі, прасоўваць інтэграцыю замест разрыву сувязей, заявіў Сун Таа.
Былы міністр камерцыі і прадстаўнік Дэмакратычнай партыі ЗША Гэры Лок, былы міністр жыллёвага будаўніцтва і гарадскога развіцця і прадстаўнік Рэспубліканскай партыі ЗША Альфонса Джэксан адзначылі, што адносіны паміж ЗША і Кітаем з'яўляюцца самымі важнымі двухбаковымі адносінамі, і палітычныя партыі дзвюх краін і іх лідары павінны прасоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, а таксама належным чынам рэгуляваць рознагалоссі. Яны спадзяюцца, што гандлёва-эканамічныя спрэчкі спыняцца ў самы блізкі час, каб не пашкодзіць аснову доўгатэрміновага развіцця двухбаковых адносін.
Кітайска-амерыканскі міжпартыйны дыялог стартаваў у 2010 годзе і праводзіцца ў Кітаі і ЗША па чарзе. - Р -