Кітай раскрытыкаваў рашэнне Вярхоўнага суда Сянгана аб прызнанні забароны на нашэнне масак неканстытуцыйным
  2019-11-20 11:18:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай раскрытыкаваў рашэнне Вярхоўнага суда Сянгана аб прызнанні забароны на нашэнне масак неканстытуцыйным

19 лістапада прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Ян Гуан раскрытыкаваў рашэнне Вярхоўнага суда Сянгана (Ганконга) аб прызнанні забароны на нашэнне масак удзельнікамі пратэстных акцый неканстытуцыйным, і выказаў у сувязі з гэтым сур'ёзную заклапочанасць.

Як расказаў дыпламат, Палажэнне аб забароне на ўтойванне асобы, распрацавана агульнымі намаганнямі кіраўніка адміністрацыі раёна і адміністрацыйнага савета на аснове дзеючай у Сянгане «Пастановы аб надзвычайным становішчы», якое было прынята ў лютым 1997 года рашэннем Пастаяннага савета Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) і было замацавана ў Асноўным законе гэтага адмысловага адміністрацыйнага раёна. З гэтай прычыне прыняцце Палажэння аб забароне на нашэнне масак цалкам адпавядае Асноўнаму закону рэгіёну і Канстытуцыі КНР.

Ужо пяты месяц у Сянгане працягваюцца беспарадкі, падчас якіх гвалтоўныя дзеянні пратэстантаў уяўляюць вялікую пагрозу жыццю і бяспецы людзей. Факты паказваюць, што прыняцце гэтага Палажэння адыгрывае пазітыўную ролю ў спыненні гвалту і аднаўленні парадку ў Сянгане.

Па словах палітыка, рашэнне Вярхоўнага суда Сянгана сур'ёзна аслабіла ўладу кіраўніка адміністрацыі і ўрада горада і не адпавядае адпаведным палажэнням Асноўнага закона Сянгана, а таксама рашэнням ПК УСНП, што замарудзіць найхутчэйшае аднаўленне парадку ў рэгіёне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040