Кітай заклікаў ЗША не ўмешвацца ў справы Сянгана
  2019-11-20 11:19:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікаў ЗША па-сапраўднаму паважаць суверэнітэт Кітая і спыніць умашальніцтва ў справы Сянгана і ўнутраныя справы Кітая ў цэлым.

"Справы Сянгана з'яўляюцца ўнутранымі справамі Кітая. У іх не мае права ўмешвацца ніводзін замежны ўрад, арганізацыя або асоба", -- заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у адказ на каментарый дзяржсакратара ЗША Майка Пампеі, які напярэдадні адзначыў , што "Злучаныя Штаты надзвычай занепакоены беспарадкамі і гвалтам у Сянгане".

Па словах Гэн Шуана, апошнія заявы амерыканскага боку адносна сітуацыі ў Сянгане адлюстроўваюць прыхаваныя спробы ЗША ўмяшацца ў справы Сянгана і двайныя стандарты Злучаных Штатаў у дачыненні да гвалтоўных злачынстваў. Ён таксама дадаў, што спробы ставіць на адну дошку дзеянні, што прымаюцца Сянганам па ахове правапарадку і накіраваныя на спыненне гвалту, і злачынствы, якія здзяйсняюцца радыкальнымі сіламі, з'яўляюцца грубым грэбаваннем вяршэнствам закона і правамі чалавека.

Гэн Шуан адзначыў, што ўслед за вяртаннем Сянгана пад юрысдыкцыю Кітая ў 1997 годзе былі цалкам выкананы правы і абавязкі, замацаваныя ў сумеснай заяве КНР і Вялікабрытаніі. У ЗША няма ніякіх законных падстаў і правоў, каб умешвацца ў справы Сянгана. Для Сянгана самым важным зараз з'яўляецца спыненне гвалту і аднаўленне парадку. Цэнтральны ўрад КНР будзе працягваць рашуча падтрымліваць кіраўніка адміністрацыі САР Сянган у яго імкненні ажыццяўляць кіраванне на аснове закона, цвёрда падтрымліваць паліцыю Сянгана ў забеспячэнні законнасці і аказваць рашучую падтрымку судовым органам Сянгана ў суровым пакаранні злачынцаў у адпаведнасці з законам.

"Мы заклікаем Злучаныя Штаты па-сапраўднаму паважаць суверэнітэт Кітая і спыніць рабіць безадказныя заявы, у прыхаванай форме апраўдваць гвалтоўныя дзеянні і ўмешвацца ў справы Сянгана і ва ўнутраныя справы Кітая ў цэлым", -- сказаў Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040