Кітайская асацыяцыя заслужаных работнікаў навукі і тэхнікі адзначыла сваё 30-годдзе
  2019-11-20 16:49:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань сёння прыняла ўдзел у гутарцы, прысвечанай 30-годдзю заснавання Кітайскай асацыяцыі заслужаных работнікаў навукі і тэхнікі, і выступіла з прамовай. Яна падкрэсліла, што неабходна паглыблена ператвараць у жыццё дух 4-га пленума ЦК КПК 19-га склікання, старанна ажыццяўляць важныя дырэктывы генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, адыгрываць спалучальную ролю ў кантактах паміж партыяй, урадам і заслужанымі работнікамі навукі і тэхнікі, развіваць традыцыі старэйшага пакалення дзеячаў навукі і тэхнікі ў справе служэння радзіме, а таксама ўносіць яшчэ большы ўклад у паскарэнне будаўніцтва інавацыйнай дзяржавы.

Сунь Чуньлань адзначыла, што Кітайская асацыяцыя заслужаных работнікаў навукі і тэхнікі за 30 гадоў свайго існавання аб'ядноўвала шырокія масы навукоўцаў, каб уносіць станоўчы ўклад у прасоўванне навукова-тэхнічнага прагрэсу краіны і абслугоўванне сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама назапасіла багаты вопыт у працы. Заслужаныя работнікі навукі і тэхнікі з'яўляюцца каштоўным здабыткам партыі і дзяржавы. Яна выказала спадзяванне, што шырокія масы ветэранаў навукі і тэхнікі працягнуць выяўляць перавагі прафесійнай кампетэнцыі, актыўна даваць рэкамендацыі па такіх пытаннях, як прасоўванне высакаякаснага развіцця, гарантыі і паляпшэнне матэрыяльных умоў жыцця народа і рэагаванне на праблему старэння насельніцтва, а таксама садзейнічаць выхаванню высокваліфікаваных кадраў у навукова-тэхнічнай галіне і стварэнню спецыялізаваных навуковых галін.

Яна падкрэсліла, што шырокія масы ветэранаў навукі і тэхнікі ўнеслі выдатны ўклад у справу нацыянальнай навукі і тэхнікі, чым заслужылі павагу і любоў усяго грамадства. Партыйныя камітэты ўсіх узроўняў, урад і адпаведныя ўстановы павінны аказваць падтрымку асацыяцыі, каб яна служыла працы ветэранаў навукі і тэхнікі, прадастаўляць ім зручныя ва ўсіх аспектах медыцынскія паслугі, арганізаваць правядзенне культурных, адукацыйных і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама павысіць якасць жыцця і здароўя, каб стварыць для іх спрыяльныя ўмовы жыцця і дэманстрацыі сябе ў дзеянні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040