У Махэ адкрыўся самы паўночны парк снежнай скульптуры
  2019-11-21 16:07:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 лістапада адкрыўся самы паўночны ў Кітаі парк снежнай скульптуры ў горадзе Махэ правінцыі Хэйлунцзян.

Горад Махэ размешчаны на паўночным ускрайку Кітая, зімой тэмпература паветра тут дасягае мінус 40 градусаў, гэта самы халодны рэгіён Кітая. Прыгарадны маляўнічы раён «Ражаство на Паўночным полюсе» -- адзінае месца ў краіне, дзе можна назіраць паўночнае ззянне і доўгі палярны дзень.

«Санта-Клаус» -- цэнтральная скульптура парку са снегу. Разам з Беласнежкай, Дональдам Дакам і Мікі ён сустракае гасцей з усяго свету. У парку дзяцей чакае і папулярны анімацыйны персанаж -- свінка Пэпі, а таксама вядомыя героі іншых мультфільмаў. Апроч таго, у парку арганізаваны атракцыёны і зімовыя забавы: картынг, боўлінг, футбол на снезе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040