Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у чацвер у Пекіне правёў круглы стол з кіраўнікамі шасці галоўных міжнародных эканамічных і фінансавых устаноў.
Сярод суразмоўцаў кіраўніка кітайскага ўрада - прэзідэнт Сусветнага банка Дэвід Малпас, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева, намеснік генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Алан Вулф, генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр, генеральны сакратар Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Анхель Гурыя і старшыня Савета па фінансавай стабільнасці Рэндал Куорлз.
Лі Кэцян выказаў надзею на дасягненне кансенсусу, умацаванне даверу і паглыбленне супрацоўніцтва шляхам сустрэчы для таго, каб садзейнічаць устойліваму, здароваму і стабільнаму развіццю сусветнай эканомікі.
Гэтая чацвёртая сустрэча Лі Кэцяна з кіраўнікамі згаданых шасці ўстаноў у фармаце круглага стала. Цяперашняя сустрэча прысвечана тэме "Садзейнічанне адкрытасці, стабільнасці і высакаякаснаму развіццю глабальнай эканомікі".