22 лістапада ў Доме народных сходаў старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з кіраўніком МВФ Крысталінай Георгіевай.
Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час тэмпы росту сусветнай эканомікі запавольваюцца, прэсінг з боку глабальнай эканомікі расце, пратэкцыянізм умацоўваецца, мультылатэралізм і свабодны гандаль чакаюць суровыя выпрабаванні. На гэтым фоне міжнародная супольнасць ускладае вялікія надзеі на ролю МВФ. Ён выказаў спадзяванне, што МВФ пад кіраўніцтвам Крысталіны Георгіевай будзе ў далейшым удасканальваць міжнародную валютную сістэму, каб павялічыць прадстаўніцтва краін з пачатковым рынкам і краін, якія развіваюцца.
Сі Цзіньпін сказаў, што кітайскі бок актыўна прасоўвае канцэпцыю глабальнага кіравання "сумеснае абмеркаванне, сумеснае будаўніцтва і сумеснае выкарыстанне", рашуча выступае супраць пратэкцыянізму і абараняе шматбаковую гандлёвую сістэму.
Кітай спадзяецца, што МВФ працягне адыгрываць актыўную ролю ў такіх сферах, як садзейнічанне развіццю глабальнага гандлю, абарона справядлівага і адкрытага глабальнага фінансавага рынку.
Кіраўнік МВФ Крысталіна Георгіева, у сваю чаргу, адзначыла, што дзякуючы рэформам у Кітаі ажыццявіўся дынамічны і ўстойлівы рост эканомікі. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што ў будучыні Кітай працягне захоўваць адкрытасць у галіне фінансаў, капіталаўкладанняў і інш.
МВФ гатовы садзейнічаць будаўніцтву супольнасці адзінага лёсу і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху».