Колькасць заявак на дапамогу па беспрацоўі ў ЗША засталася нязменнай на мінулым тыдні
  2019-11-22 17:33:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць першасных заявак на дапамогу па беспрацоўі ў ЗША засталося нязменнай на мінулым тыдні. Пра гэта сведчыць справаздача, апублікаваная ў чацвер Міністэрствам працы краіны.

На працягу тыдня, які скончыўся ў суботу, колькасць людзей, што падалі заяўкі на дапамогу па беспрацоўі ў ЗША, засталася нязменнай на ўзроўні 227 тыс., а ўзровень папярэдняга тыдня быў перагледжаны з 225 тыс. да 227 тыс.

Справаздача таксама паказала, што чатырохтыднёвы сярэдні паказчык па першапачатковых заяўках - метад згладжвання валацільнасці даных - павялічыўся на 3,5 тыс. да 221 тыс. Сярэдні паказчык за папярэдні тыдзень быў перагледжаны з 217 тыс. да 217,5 тыс.

Колькасць заявак на дапамогу па беспрацоўі засталася ніжэй за парогавае значэнне ў 300 тыс., што сведчыць пра перавышэнне попыту над прапановай на рынку працы ў Злучаных Штатах.

Амерыканскія працадаўцы стварылі 128 тыс. новых працоўных месцаў у кастрычніку, а ўзровень беспрацоўя крыху вырас да 3,6 %, паведаміла Бюро працоўнай статыстыкі ЗША ў пачатку лістапада.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040