Сі Цзіньпін сустрэўся з дэлегацыяй " Адзінай Расіі"
  2019-11-26 11:23:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з дэлегацыяй партыі "Адзіная Расія" на чале са старшынёй Вышэйшага савета партыі Барысам Грызловым. Фотаздымкі Сіньхуа/Лі Таа

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з дэлегацыяй партыі "Адзіная Расія" на чале са старшынёй Вышэйшага савета партыі Барысам Грызловым.

Павіншаваўшы "Адзіную Расію" з паспяховым правядзеннем 19-га з'езда і павітаўшы прыбыццё дэлегацыі партыі на чале з Б. Грызловым для ўдзелу ў сёмым пасяджэнні механізму дыялогу паміж кіруючымі партыямі Кітая і Расіі, Сі Цзіньпін адзначыў, што сёлета спаўняецца 70 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, ён і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясцілі намер прыкладаць намаганні па развіцці Кітайска-расійскіх адносін ўсёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння, якія ўступаюць у новую эпоху, ведучы двухбаковыя адносіны ў напрамках стратэгічнай падтрымкі і ўзаемадапамогі, глыбокай інтэграцыі і збліжэння, апоры на інавацыйны падыход, а таксама ўсеагульнай карысці і ўзаемнай выгады.

Па словах Сі Цзіньпіна, у цяперашні час Кітай і Расія сфарміравалі надзейную стратэгічную падтрымку адно аднаго, што мае важнае стратэгічнае значэнне для абароны міру і развіцця ва ўсім свеце.

КПК і "Адзіная Расія" у якасці кіруючых партый для сваіх краін нясуць на сабе адказнасць і місію прасоўвання яшчэ большага развіцця кітайска-расійскіх адносін у новую эпоху, сказаў Сі Цзіньпін. Ён выказаў спадзяванне, што ўдзельнікі названага пасяджэння з абедзвюх партый у поўнай меры правядуць абмен думкамі і кантакты, каб унесці свае мудрасць і сілу ў паглыбленне кітайска-расійскіх адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння ў новую эпоху, а таксама садзейнічанне міру і росквіту ўсяго свету.

Б. Грызлоў, павіншаваўшы з паспяховым правядзеннем 4-га пленума ЦК КПК 19-га склікання, адзначыў, што ў апошнія гады расійска-кітайскія адносіны дасягнулі беспрэцэдэнтна высокага ўзроўню, узаемавыгаднае супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах развівалася бурнымі тэмпамі, спрыяльныя вынікі былі дасягнуты дзвюма краінамі пры сумесных намаганнях па вырашэнні міжнародных і рэгіянальных актуальных пытанняў. Б. Грызлоў сказаў, што "Адзіная Расія" гатовая ўмацаваць абмены і супрацоўніцтва з КПК з тым, каб спрыяць паслядоўнаму развіццю расійска-кітайскіх адносін ўсёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння ў новую эпоху.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040