Кітай выклікаў амбасадара ЗША ў КНР, выказаўшы рашучы пратэст у сувязі з прыняццем Сенатам і Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША законапраекта, звязанага з Сянганам
  2019-11-27 15:10:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік міністра замежных спраў КНР Чжэн Цзэгуан у панядзелак выклікаў амбасадара ЗША ў КНР Тэры Бранстэда, каб зрабіць сур'ёзнае прадстаўленне і выказаць рашучы пратэст у сувязі з прыняццем Сенатам і Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША так званага законапраекта аб правах чалавека і дэмакратыі ў Сянгане.

Па словах Чжэн Цзэгуана, Кітай заклікае ЗША неадкладна выправіць сваю памылку і спыніць умешвацца ў справы Сянгана і іншыя ўнутраныя справы Кітая.

Чжэн Цзэгуан пацвердзіў, што Сянган з'яўляецца часткай Кітая, і справы Сянгана-гэта ўнутраныя справы Кітая. Кітайскі дыпламат адзначыў, што прыняцце Кангрэсам ЗША вышэйзгаданага законапраекта -- гэта відавочнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая. Ён абвінаваціў Кангрэс ЗША ў тым, што гэты законапраект не звярнуў увагі на факты і праўду, патураў гвалтоўным злачынствам антыкітайскіх сіл і падтрымліваў іх.

"Гэта сур'ёзнае парушэнне міжнароднага права і асноватворных нормаў, якія рэгулююць міжнародныя адносіны. Кітай выказвае моцнае абурэнне і рашучы пратэст супраць гэтага", - падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС КНР.

Ён сказаў, што Кітай мае цвёрдую рашучасць у абароне свайго дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця, а таксама ў рэалізацыі прынцыпу "адна дзяржава - два лады" і супрацьдзеянні ўмяшанню любых знешніх сіл у справы Сянгана.

"Любыя спробы прывесці Сянган у хаос і парушыць яго стабільнасць і росквіт асуджаныя на правал", - заявіў Чжэн Цзэгуан.

Кітай настойліва заклікае ЗША растлумачыць сітуацыю, неадкладна выправіць сваю памылку, не дапусціць, каб названы законапраект стаў законам, і спыніць любыя словы і дзеянні, якія ўмешваюцца ў справы Сянгана і іншыя ўнутраныя справы Кітая, падкрэсліў Кітайскі дыпламат.

"У адваротным выпадку, за ўсе наступствы будзе адказваць амерыканскі бок", - дадаў ён. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040