Пекінскі форум сімфанічнай музыкі прайшоў у Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў. Гасцямі мерапрыемства сталі амаль 200 прадстаўнікоў музычных калектываў, якія выконваюць акадэмічную музыку, музычных навучальных устаноў з 14 краін. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць значэнне класічнай музыкі ў сучасным свеце і найбольш актуальныя пытанні, якія стаяць сёння перад выканаўцамі.
На думку кіраўніка Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў Ван Ніна, мерапрыемства трапіла ў цэнтр увагі сусветнай музычнай супольнасці, у першую чаргу дзякуючы таму, што захаванне скарбаў культуры -- гэта агульная місія, крыніца натхнення для кітайскіх і замежных калег.
У сераду ў рамках мерапрыемства пройдуць тэматычныя дыскусіі, на якіх будуць закрануты тэмы асветы і адукацыі, найноўшых тэхналогій у музыцы, развіццё аркестравых калектываў і інш. - Р -