У Марока арыштаваны мужчына, звязаны з ІД
  2019-11-27 16:41:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральнае бюро судовых расследаванняў Марока ў аўторак арыштавала мужчыну, звязанага з экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская дзяржава" /ІД/. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МУС Каралеўства, апублікаваным у той дзень.

Адзначаецца, што арыштаваны мужчына ва ўзросце 33 гадоў дзейнічаў блізу горада Сале на поўначы краіны. Затрыманы распаўсюджваў у Інтэрнэце экстрэмісцкую ідэалогію ІД, відэа аб метадах вырабу бомбаў для смяротнікаў, а таксама падбухторваў іншых да ўчынення тэрактаў ад імя ІД.

Расследаванне паказала, што затрыманы мужчына падтрымліваў сувязь з членамі ІД і планаваў здзейсніць тэрарыстычны акт-самагубства на тэрыторыі Марока. Судовыя органы працягваюць расследаванне гэтай справы.

Нагадаем, у траўні 2003 года ў горадзе Касабланка на поўначы Марока былі ўчыненыя тэракты, якія прывялі да шматлікіх ахвяр. Пасля гэтага ўлады Марока распачалі шэраг эфектыўных прэвентыўных антытэрарыстычных мер, разграміўшы дзясяткі тэрарыстычных груповак і затрымаўшы сотні падазраваных ва ўчыненні тэрактаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040