Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных ваенных спецыялістаў новага тыпу
  2019-11-28 16:15:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў прыкласці больш намаганняў для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных ваенных спецыялістаў новага тыпу, якія мюць высокія маральныя якасці і вялікія прафесійныя здольнасці.

Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета/ ЦВС/, заклікаў да гэтага на цырымоніі адкрыцця навучальных курсаў для кіраўнікоў ваенных акадэмій і вучэльняў у Пекіне.

Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК і ЦВС павітаў кіраўнікоў ваенных акадэмій і вучэльняў, а таксама работнікаў сферы ваеннай адукацыі.

Раніцай 27 лістапада Сі Цзіньпін сустрэўся з усімі ўдзельнікамі навучальнага курсу і сфатаграфаваўся з імі ў Акадэміі нацыянальнай абароны Народна-вызваленчай арміі Кітая/ НВАК/, дзе адбылося адкрыццё навучальнага курса.

Ён адзначыў, што палітыка ў галіне ваеннай адукацыі ў новую эпоху прытрымліваецца абсалютнага кіраўніцтва партыі над арміяй, служыць мэце пабудовы моцнай краіны з магутнай арміяй, а таксама накіравана на падрыхтоўку высокакваліфікаваных ваенных спецыялістаў новага тыпу, якія маюць высокія маральныя якасці і вялікія прафесійныя здольнасці.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што для паглыблення рэформаў і інавацый у ваенных акадэміях і вучылішчах неабходна прыкласці намаганні па ўмацаванні структуры вышэйшага ўзроўню і доўгатэрміновых планаў, лепш развіваць навучальныя дысцыпліны, ствараць высакаякасны выкладчыцкі склад і паляпшаць дапаможныя сістэмы і ўстановы.

Сі Цзіньпін запатрабаваў ад кіраўнікоў ваенных акадэмій і вучэльняў прытрымлівацца палітычнай добрасумленнасці, валодаць правільным разуменнем важнасці адукацыі, даследаванняў кіравання ў ваеннай галіне, падвяргаючы сябе строгай самадысцыпліне.

Ён падкрэсліў неабходнасць яшчэ большых намаганняў па аказанні клопату і падтрымкі ваенным акадэміям і вучылішчам, а таксама надаў прыярытэтную ўвагу іх развіццю.

На цырымоніі адкрыцця старшыняваў Сюй Цілян. Мерапрыемства таксама наведалі іншыя высокапастаўленыя ваенныя афіцэры, у тым ліку Чжан Юся, Вэй Фэнхэ, Лі Цзачэн, Мяа Хуа і Чжан Шэнмінь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040