Асаблівая сувязь паміж Сі Цзіньпінам і адной са школ у правінцыі Шэньсі
  2019-11-28 16:58:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Недалёка ад пячор Янцзялін горада Яньань (прав. Шэньсі, Цэнтральны Кітай), дзе ў самым пачатку будаўніцтва новага Кітая размяшчаўся ЦК КПК і галоўны штаб Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК), знаходзіцца пачатковая школа «Фучжоу», створаная ў рамках дабрачыннай праграмы «Надзея». Гэтая школа дзейнічае дзякуючы асабістай падтрымцы і клопату Генеральнага сакратара ЦК КПК, старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

У 1995 годзе па ініцыятыве Сі Цзіньпіна, які ў той час займаў пасаду сакратара парткама г. Фучжоу (прав. Фуцзянь, Усходні Кітай), была запушчана гуманітарная дабрачынная праграма "Надзея" па будаўніцтве новых школ. Супрацоўнікі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў ахвяравалі на гэтую добрую мэту 520 тыс. юаняў. Сродкі былі накіраваны на рэнавацыю пачатковай школы ў Янцзяліне, пабудаванай яшчэ ў 1974 годзе. У сакавіку таго ж года Сі Цзіньпін накіраваў ліст дырэктару школы. Ён напісаў:

"Рады такім чынам усталяваць кантакты з вамі. Аказанне дапамогі раёнам старых рэвалюцыйных баз і бедным раёнам у развіцці адукацыі мы разглядаем як важны спосаб дасягнення ўсеагульнай заможнасці і атрымання перамогі ў барацьбе супраць галечы ў новую эпоху"».

14 лютага 2015 года падчас інспекцыі ў прав. Шэньсі Сі Цзіньпін наведаў школу "Фучжоу". Станоўча ацаніўшы працу яе адміністрацыі, генеральны сакратар ЦК КПК падкрэсліў, што адукацыя-гэта жыццёва важная справа. Асноўным метадам вызвалення ад галечы і дасягненні дабрабыту ў раёнах рэвалюцыйных баз і бедных раёнах павінна быць менавіта даступнасць адукацыі і забеспячэнне ўмоў для здаровага развіцця дзяцей.

У гэтым годзе кітайскаму гуманітарнаму праекту «Надзея» споўнілася 30 гадоў. Каментуючы гэта, генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін адзначыў, што на працягу 30 гадоў з моманту пачатку рэалізацыі пад кіраўніцтвам КПК, праект "Надзея" дапамог мільёнам дзяцей і падлеткам з бедных сем'яў пайсці ў школу і стаць паўнавартаснымі членамі грамадства з годнай адукацыяй. Дабрачынны праект гуляе вельмі важную пазітыўную ролю ў інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці, садзейнічанні развіццю адукацыі, забеспячэнню ўмоў здаровага інтэлектуальнага і фізічнага развіцця маладога пакалення краіны. Праграма «Надзея» – яркі знак таго, што аб дзецях, якія заўтра стануць асновай краіны, клапоціцца не толькі дзяржава, але і ўсё грамадства, арганізацыі і кампаніі Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040