МЗС КНР зрабіла сур'ёзнае прадстаўленне і выказала рэзкі пратэст у сувязі з падпісаннем у ЗША т. зв. «Законапраекта аб правах чалавека і дэмакратыі ў Сянгане 2019»
  2019-11-29 12:38:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 лістапада намеснік міністра замежных спраў КНР Лэ Юйчэн выклікаў амерыканскага амбасадара ў Пекіне Тэры Бранстэда, зрабіў сур'ёзнае прадстаўленне і выказаў рэзкі пратэст у сувязі з падпісаннем прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам т.зв. «Законапраекта аб правах чалавека і дэмакратыі ў Сянгане 2019» (Hong Kong Human Rights and Democracy Act of 2019).

Лэ Юйчэн паказаў, што прыняцце амерыканскім бокам т. зв. "Законапраекта аб правах чалавека і дэмакратыі ў Сянгане 2019" разглядаецца як сур'ёзнае ўмяшанне ў справы Сянгана і ва ўнутраную палітыку Кітая, а таксама як грубае парушэнне міжнароднага права і асноватворных прынцыпаў міжнародных адносін. Гэты непрыхаваны гегеманісцкі ўчынак выклікаў глыбокае абурэнне і рашучы пратэст у кітайскага ўрада і народа.

Намеснік кіраўніка МЗС КНР заявіў, што Сянган з'яўляецца неад'емнай часткай Кітая. Усё, што, так ці інакш, звязана з Сянганам -- гэта выключна ўнутраныя справы КНР. Краіна ні ў якім выпадку не дапусціць вонкавага ўмяшання іншых дзяржаў і сіл у любых яго відах і праявах. Рашучасць кітайскага ўрада бараніць нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця, а таксама прыхільнасць курсу «Адна дзяржава, два лады» непахісныя, як і непахісная рашучасць супрацьстаяць умяшанню любых знешніх сіл у справы Сянгана.

Лэ Юйчэн падкрэсліў, што Кітай заклікаў ЗША выправіць зробленыя памылкі, кардынальна змяніць рашэнне аб прыняцці законапраекта і неадкладна спыніць умяшанне ў справы Сянгана і ўнутраную палітыку Кітая, каб названыя негатыўныя дзеянні не нанеслі істотнай шкоды кітайска-амерыканскім адносінам і супрацоўніцтву бакоў у ключавых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Кітайскі бок мае намер працягваць цвёрда выступаць катэгарычна супраць памылковых рашэнняў ЗША. Пры гэтым за наступствы сваіх памылак павінны несці адказнасць самі Злучаныя Штаты.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040