Дзяржсавет КНР прызначыў галоўных службовых асоб Адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна (САР) Аамэнь 5-га склікання і генеральнага пракурора САР Аамэнь.
Прызначэнні былі зроблены ў адпаведнасці з Асноўным законам КНР аб САР Аамэнь з ліку кандыдатаў, прадстаўленых кіраўніком адміністрацыі САР Аамэнь пятага склікання Хэ Ічэнам, гаворыцца ў заяве Дзяржсавета КНР.
Чжан Юнчунь быў прызначаны кіраўніком адміністрацыйна-юрыдычнага ўпраўлення, Лі Вэйнун -- кіраўніком фінансава-эканамічнага ўпраўлення, а Хуан Шаацзэ -- кіраўніком Упраўлення бяспекі.
Ауян Юй узначаліць сацыяльна-культурнае ўпраўленне, Ло Лівэнь / Раймунд Арраіс ду Разарыу/ -- транспартна-працоўнае ўпраўленне, Чэнь Цзыцзін -- незалежную камісію па барацьбе з карупцыяй, а Хэ Юн'ань -- рэвізійнае ўпраўленне.
Лян Вэньчан быў прызначаны начальнікам галоўнага паліцэйскага ўпраўлення САР Аамэнь, Хуан Вэньчжун -- начальнікам мытнай службы, А Е Сюньшэн -- генеральным пракурорам.
Толькі што прызначаныя службовыя асобы і генеральны пракурор прыступяць да сваіх абавязкаў 20 снежня ў адпаведнасці з Асноўным законам КНР аб САР Аамэнь, адзначаецца ў заяве.