Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць спрашчэння дазввольных працэдур у зонах свабоднага гандлю
  2019-12-03 14:28:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць намаганняў па прасоўванні ўсёахопнай пілотнай рэформы, якая аддзяляе ліцэнзіі на вядзенне гаспадарчай дзейнасці ад патэнта на прадпрымальніцкую дзейнасць у зонах свабоднага гандлю/ ЗСГ / з мэтай спрашчэння дазвольных працэдур для кампаній і пашырэння доступу на рынкі.

Да з'яўлення рэформы, да атрымання патэнта на прадпрымальніцкую дзейнасць прадпрыемствы павінны былі абзавесціся ліцэнзіяй на вядзенне гаспадарчай дзейнасці, што магло заняць шмат часу.

Гэты крок з'яўляецца важнай мерай па паглыбленні рэформаў у сферы спрашчэння адміністрацыйных працэдур, перадачы паўнамоцтваў нізавым звёнам і паляпшэння правілаў і паслуг, а таксама па аптымізацыі дзелавога асяроддзя і стымуляванні жыццяздольнасці рынку, заявіў Лі Кэцян, даючы ўказанне ў сувязі з праведзенай усекітайскай відэаселекторнай нарады па названай рэформе.

Ён заклікаў да пастаянных намаганняў па стварэнні арыентаванага на рынак, інтэрнацыяналізавнага дзелавога асяроддзя, заснаванага на вяршэнстве закона, на карысць узнікнення новых прадпрыемстваў і паскарэння іх развіцця.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн заявіў на нарадзе, што дадзеная рэформа з'яўляецца адным з важных базавых аспектаў працы па мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання.

Паводле яго слоў, неабходна прыкласці яшчэ больш намаганняў для стварэння сістэмы кіравання з дапамогай спісу і ўключэння ў яго ўсіх пунктаў, якія тычацца ліцэнзій на вядзенне гаспадарчай дзейнасці, каб павысіць празрыстасць.

Хань Чжэн таксама падкрэсліў важнасць практыкі апавяшчэнняў і прыняцця абавязацельстваў, у адпаведнасці з якой суб'ект рынку павінен быць дапушчаны да вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ён возьме на сябе абавязацельствы па выкананні ўсіх адпаведных патрабаванняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040