Каментар: зробім дэльту ракі Янцзы ўзорным раёнам знешняй адкрытасці Кітая
  2019-12-03 14:29:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЦК КПК і Дзяржсавет КНР на днях апублікавалі праграму інтэграцыйнага развіцця раёна дэльты ракі Янцзы. Гэта важны кіруючы дакумент краіны, які вызначае развіццё рэгіёну ў наступны перыяд ад 5 да 15 гадоў.

Раён дэльты ракі Янцзы ахоплівае горад Шанхай і правінцыі Цзянсу, Чжэцзян і Аньхой. Гэта адзін з раёнаў Кітая з найбольш ажыўленай эканомікай, найвышэйшай ступенню знешняй адкрытасці і найбуйнейшымі магчымасцямі інавацыйных метадаў развіцця. Ён займае вельмі важнае месца ў агульнай праграме рэформаў і адкрытасці краіны. У лістападзе мінулага года, выступаючы на першай кітайскай выставе імпартных тавараў, старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў аб падтрымцы інтэграцыйнага развіцця раёна, і афіцыйна абвясціў гэта дзяржаўнай стратэгіяй, якая разам з будаўніцтвам "Аднаго пояса і аднаго шляху", каардынаваным развіццём раёна, які ахоплівае Пекін, Цяньцзінь і правінцыю Хэбэй, развіццём эканамічнага пояса ракі Янцзы і будаўніцтвам вялікага заліва правінцыі Гуандун, САР Ганконга і Аамэня, называецца няйначай як ключавыя меры Кітая ў новы перыяд.

Кіраўніцтва краіны своечасова вылучыла праграму сярэдне-доўгатэрміновага развіцця раёна. Яна кажа пра тое, што ў наступныя 5 – 15 гадоў раён будзе пастаянна ўмацоўваць сваю асаблівую пазіцыю знешняй адкрытасці, будзе ўсебакова спрыяць павышэнню якасці і ўзроўню рэформаў у краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040