Перадвыбарчы штаб Д. Трампа не будзе выдаваць акрэдытацыі журналістам Bloomberg News
  2019-12-03 16:39:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Перадвыбарчы штаб прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абвясціў у панядзелак, што не будзе выдаваць акрэдытацыі журналістам Bloomberg News на асвятленне мітынгаў і іншых мерапрыемстваў яго кампаніі. Такое рашэнне прынята ў адказ на заяву інфармацыйнага агенцтва аб тым, што яно не будзе праводзіць журналісцкія расследаванні ў дачыненні да кіраўніка кампаніі Майкла Блумберга і яго сапернікаў, хто вылучаў сваю кандыдатуру ад Дэмакратычнай партыі для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе.

"Мы будзем прымаць рашэнні аб узаемадзеянні з канкрэтнымі рэпарцёрамі і адказе на запыты Bloomberg News у індывідуальным парадку", -- сказаў менеджэр штаба Брэд Парскейл, дадаўшы, што "гэта застанецца палітыкай штаба Трампа да таго часу, пакуль Bloomberg News публічна не адменіць сваё рашэнне".

Галоўны рэдактар Bloomberg News адзначыў у заяве, што інфармацыйнае агенцтва "асвятляе дзейнасць Д.Трампа справядліва і непрадузята з тых часоў, калі ён стаў кандыдатам у 2015 годзе, і будзе працягваць рабіць гэта, нягледзячы на абмежаванні, уведзеныя штабам Д.Трампа".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040