Сі Цзіньпін на сустрэчы з гасцямі міжнароднага форуму "Цунду-2019" заклікаў да абароны мультылатэралізму
  2019-12-04 15:25:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што ўсе краіны павінны выконваць свае абавязкі, праводзіць канструктыўны дыялог, шукаць агульныя падыходы, забыўшыся на рознагалоссі, а таксама адстойваць мультылатэралізм дзеля фарміравання супольнасці адзінага лёсу.

Сі Цзіньпін зрабіў такую заяву ў Доме народных сходаў падчас сустрэчы з замежнымі ўдзельнікамі міжнароднага форуму "Цунду-2019", які прайшоў 1-2 снежня ў горадзе Гуанчжоу правінцыі Гуандун. Ён адзначыў, што міжнародны парадак неабходна падтрымліваць рэформамі. "Кітай можа ўнесці самы вялікі ўклад у развіццё грамадства шляхам якаснага вырашэння ўласных спраў", -- сказаў ён, дадаўшы, што Кітай таксама гатовы выконваць міжнародныя абавязацельствы і несці адпаведную адказнасць.

Сі Цзіньпін распавёў замежным прадстаўнікам аб дзяржаўным кіраванні ў Кітаі. Ён сказаў, што прыхільнасць шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай з'яўляецца асноватворнай прычынай таго, чаму КНР дамагалася няўхільнага развіцця і стабільнасці на працягу апошніх 70 гадоў.

Кітай заўсёды лічыў, што ўсе краіны маюць права на выбар шляху развіцця, які падыходзіць іх уласным нацыянальным умовам. Ніводная краіна ці нацыя не зможа дасягнуць развіцця і працвітання, капіруючы чужую мадэль, але таксама і не існуе канкрэтнага шляху, які б прывёў ўсе краіны і нацыі да росквіту, адзначыў ён. Кітай перапоўнены рашучасці даказаць сваёй уласнай практыкай, што моцная нацыя неабавязкова павінна быць гегемонам, і такое рашэнне было прынята, перш за ўсё, дзякуючы шматвекавай гістарычнай і культурнай традыцыі Кітая, якая выступае за канцэпцыю "вялікага яднання ў свеце, які з'яўляецца ўсеагульным здабыткам" замест гульні з нулявой сумай, пры якой адзін бок перамагае, а другі застаецца ні з чым, сказаў Сі Цзіньпін. Ён адзначыў, што Кітай прытрымліваецца захавання роўнасці і ўзаемнай выгады ў міжнародных адносінах, умацавання ўзаемаразумення і ажыццяўлення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі дзеля сумеснай пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Замежныя прадстаўнікі высока ацанілі ўклад Кітая ў абарону міру на планеце і прасоўванне ўстойлівага развіцця. Яны выказалі спадзяванне, што Кітай працягне адыгрываць вядучую ролю ў супрацьстаянні глабальным выклікам. Яны заявілі, што свет мае патрэбу ў абароне мультылатэралізму, паляпшэнні глабальнага кіравання, а таксама пабудове больш справядлівага міжнароднага парадку. Прадстаўнікі замежных дзяржаў таксама паабяцалі працаваць з Кітаем, каб сумесна будаваць "Пояс і шлях" і міжнародныя адносіны новага тыпу, заснаваныя на ўзаемнай павазе і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040