Народны ўрад Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР) у сераду выказаў рэзкае асуджэнне і рашучы пратэст у сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША законапраекта па пытаннях, звязаных з Сіньцзянам.
Прыняцце законапраекта "Аб палітыцы па правах чалавека уйгураў 2019" (Uyghur Human Rights Policy Act of 2019) з'яўляецца нічым іншым, як непрыхаванай дыскрэдытацыяй фактычна спрыяльнай сітуацыі з правамі чалавека і поспехаў у барацьбе з тэрарызмам і сепаратызмам у Сіньцзяне. Гэта грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая, гаворыцца ў заяве, апублікаванай народным урадам СУАР.