Выслоўі Сі Цзіньпіна аб Канстытуцыі КНР
  2019-12-05 10:52:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 1 па 7 снежня ў Кітаі праводзіцца тыдзень прапаганды прававой культуры і ведаў Канстытуцыі краіны. Тэма тыдня -- «Ажыццяўленне ў жыццё духу Канстытуцыі і ўдасканаленне сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання ў КНР".

4 снежня Кітай шосты раз адзначыў Дзень Канстытуцыі. Далей прапануем вашай увазе ключавыя цытаты генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, звязаныя з Канстытуцыяй Кітая.

«Канстытуцыя -- гэта асноўны закон краіны. У ходзе кіравання дзяржавай на аснове прынцыпу вяршэнства закона неабходна нязменна і ў першую чаргу кіравацца Канстытуцыяй КНР».

- З тэксту выступлення на мерапрыемстве ў гонар 60-годдзя заснавання Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, 5 верасня 2014 года.

«Канстытуцыя Кітая мае найвышэйшы прававы статус, прававы аўтарытэт і юрыдычную сілу».

- З тэксту выступлення на 4-й калектыўнай вучобе Палітбюро ЦК КПК, 24 траўня 2018 года.

«Канстытуцыя КНР – асноўны закон высокага ўзроўню і якасці, які адказвае рэаліям краіны, рэчаіснасці і патрабаванням часу. Яна з'яўляецца прававой асновай для эфектыўнага руху па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай».

- З тэксту выступлення з нагоды першага святкавання Дня Канстытуцыі КНР 3 снежня 2014 года.

«Жыццёвая сіла Канстытуцыі -- у належнай яе рэалізацыі, а яе аўтарытэт складаецца ва ўжыванні яе палажэнняў належным чынам. Толькі адаптоўваючыся да новай сітуацыі, запазычваючы новы вопыт, дасягаючы новых вынікаў, Канстытуцыя будзе валодаць доўгатэрміновай жыццяздольнасцю».

- З тэксту выступлення на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 30-й гадавіне ўступлення ў сілу дзеючай Канстытуцыі 4 снежня 2012 года.

«Наша партыя ў першую чаргу павінна паважаць і строга выконваць Канстытуцыю. Варта ўніфікаваць фармалізацыі і рэалізацыю палажэнняў Канстытуцыі і законаў з дзейнасцю партыі, дзейнічаць у рамках Канстытуцыі і законаў».

- З тэксту выступлення на 4-й калектыўнай вучобе Палітбюро ЦК КПК, 24 траўня 2018 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040