У Кітаі стартавалі спаборніцтвы ў рамках падрыхтоўкі да зімовай Алімпіяды 2022 года
  2019-12-05 16:15:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 снежня ў Кітаі пачалі тэставаць спартыўныя аб'екты зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года. На іх пройдуць спаборніцтвы пад назвай «Да сустрэчы ў Пекіне». У рамках тэставых стартаў пройдуць каля 20 спартыўных мерапрыемстваў.

Дырэктар дэпартамента развіцця рынку аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 г. Пу Сюэдун сказаў, што ў цяперашні час актыўна праводзіцца праца да правядзення тэставых спаборніцтваў. Да афіцыйнага адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне правядуць каля 20 спартыўных мерапрыемстваў. Дзякуючы правядзенню гэтых спаборніцтваў аргкамітэт зможа ўсебакова пратэставаць месцы правядзення будучых алімпійскіх стартаў, а таксама дасць магчымасць кітайскім заўзятарам лепш пазнаёміцца з аб'ектамі зімовай Алімпіяды.

Правядзенне серыі спаборніцтваў у тэставым рэжыме перад правядзеннем Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў-гэта патрабаванне і практыка Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднага паралімпійскага камітэта, а таксама абавязацельствы горада-арганізатара. Першыя спаборніцтвы ў тэставым рэжыме - Кубак свету па гарналыжным спорце - пройдуць у лютым 2020 года ў Яньціне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040