У Кітаі падтрымаюць занятасць
  2019-12-06 15:23:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай распачне шэраг мер для падтрымкі занятасці на нармальным узроўні. Сітуацыя з занятасцю сёлета ў цэлым застаецца стабільнай дзякуючы стварэнню новых працоўных месцаў у гарадах, адзначана на пасяджэнні Дзяржсавета КНР пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна.

На пасяджэнні адзначана: у краіне павінны быць зніжаны патрабаванні да падачы заяў на атрыманне прадпрымальніцкіх крэдытаў пад дзяржаўныя гарантыі для малых і мікракампаній. Павінна прадастаўляцца аднаразовая фінансавая дапамога рабочым-мігрантам, якія хочуць вярнуцца ў сваю родную вёску і адкрыць уласны бізнес, а таксама павінны рэгулярна зніжацца стаўкі страхавых узносаў ад беспрацоўя і няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Варта прыкласці больш намаганняў для арганізацыі прафесійнага навучання для беспрацоўных ва ўзросце да 20 гадоў, якія стаяць на ўліку, якія атрымалі асноўную агульную або сярэднюю агульную адукацыю і не сталі вучыцца далей.

У мэтах павелічэння колькасці працоўных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, удзельнікі пасяджэння прынялі рашэнне павысіць збіральнасць узносаў у фонды забеспячэння занятасці гэтай катэгорыі насельніцтва, а таксама ўзмацніць меры заахвочвання для прадпрыемстваў з высокімі паказчыкамі занятасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

На пасяджэнні таксама быў зроблены акцэнт на ўжыванні прававых сродкаў для ліквідацыі выпадкаў невыканання абавязацельстваў па выплаце заработнай платы рабочым-мігрантам, а таксама прыняты праект пастановы, які заклікае ўрады ўсіх узроўняў і ўсе прадпрыемствы своечасова і ў поўным аб'ёме выплачваць заработную плату рабочым-мігрантам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040