У Францыі прайшла агульнанацыянальная забастоўка
  2019-12-06 15:33:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Францыі ў чацвер прайшла агульнанацыянальная забастоўка, у выніку якой быў практычна цалкам паралізаваны рух транспарту. У некаторых гарадах адбыліся сутыкненні з паліцыяй, затрымана больш за сто чалавек.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў краіны, 5 снежня больш чым у 70 французскіх гарадах прайшлі маніфестацыі супраць рэформы дзяржаўнай пенсійнай сістэмы, агульная колькасць дэманстрантаў перавысіла 800 тыс. чалавек. Усеагульная канфедэрацыя працы Францыі заявіла, што колькасць удзельнікаў шэсцяў дасягнула 1,5 млн чалавек.

Паліцыя Парыжа заявіла ў сацсетках, што група агрэсіўна настроеных пратэстоўцаў уступіла ў сутыкненні з праваахоўнікамі, пацярпелі трое журналістаў, 90 чалавек затрыманы. У горадзе Тулуза на паўднёвым захадзе Францыі арыштаваны 22 чалавекі, паведамляецца аб трох пацярпелых паліцэйскіх. Паліцыя Бардо паведаміла пра затрыманне 31 дэманстранта. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040