Сектар праграмнага забеспячэння ў Кітаі са студзеня па кастрычнік гэтага года прадэманстраваў устойлівы рост
  2019-12-09 16:01:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём даходаў у сектары праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій за дзесяць месяцаў бягучага года вырас на 15,2%. Сёння гэты сектар ацэньваецца ў 5,79 трлн юаняў (каля 823 млрд долараў ЗША).

Экспарт праграмнага забеспячэння за справаздачны перыяд вырас на 3% супраць таго ж перыяду мінулага года і дасягнуў 38,6 млрд долараў ЗША.

Акрамя таго, паводле звестак Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі, колькасць работнікаў, занятых у сектары праграмнага забеспячэння і IT, вырасла на 6 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам і дасягнула 6,55 млн чалавек. Сярэдняя зарплата ў сектары вырасла на 12,2 працэнта.

Таксама прыведзена статыстыка вытворчасці вылічальных машын. Аб'ём вытворчасці кампутараў, як паведамляецца, прадэманстраваў высокія паказчыкі са студзеня па кастрычнік, аперацыйныя паступлення і агульны прыбытак індустрыі выраслі, адпаведна, на 4,4 % і 14 % у гадавым вылічэнні.

У кастрычніку ў галіны назіраўся рост аб'ёмаў вытворчасці наўтбукаў і планшэтаў, якія, адпаведна, павялічыліся на 8,2% і 11,7% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040