Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем
  2019-12-10 14:45:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін увечары па ініцыятыве еўрапейскага боку правёў тэлефонную размову са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем.

Сі Цзіньпін павіншаваў Ш. Мішэля з абраннем і ўступленнем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета новага склікання. Ён адзначыў, што Кітай і ЕС адстойваюць мультылатэралізм і свабодны гандаль, рашуча абараняюць шматбаковую гандлёвую сістэму з СГА ў якасці яе ядра, а таксама выступаюць за тое, што ўсе краіны павінны весці свае справы ў адпаведнасці з правіламі. Ва ўмовах цяперашняй сітуацыі Кітай і ЕС умацоўваюць кантакты, каардынацыю дзейнасці і супрацоўніцтва, гарантуюць стабільнае развіццё кітайска-еўрапейскіх адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства, што не толькі адпавядае агульным інтарэсам абодвух бакоў, але таксама надасць вялікую стабільнасць, пэўнасць і станоўчую энергію ўсяму свету. Кітайскі бок разглядае адносіны з ЕС са стратэгічнай вышыні і доўгатэрміновай перспектывы. Кітай і ЕС з'яўляюцца партнёрамі па ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, а не канкуруючымі супернікамі па гульні з нулявой сумай. Развіццё Кітая - магчымасці, а не праблемы для ЕС. Развіццё кітайска-еўрапейскіх адносін мае шырокія перспектывы. Палітыка кітайскага боку ў адносінах да ЕС будзе заставацца сталай і стабільнай. Кітай будзе як і раней падтрымліваць развіццё ЕС і яго пазітыўную і важную ролю на міжнароднай арэне. Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць, што ўстановы ЕС новага склікання ў дачыненні да Кітая таксама захаваюць пераемнасць і дальнабачнасць, працягнуць актыўна і канструктыўна развіваць адносіны з кітайскім бокам, каб агульнымі намаганнямі спрыяць актыўнаму і здароваму развіццю кітайска-еўрапейскіх партнёрскіх адносін у чатырох ключавых сферах - забеспячэнне міру, эканамічны рост, правядзенне рэформаў і прасоўванне прагрэсу цывілізацый дзеля новых бліскучых поспехаў двухбаковага супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок гатовы працаваць разам з ЕС, каб гарантаваць паспяховае ажыццяўленне цэлага шэрагу важных двухбаковых сустрэч і позваў дня, актывізаваць спалучэнне сумеснага будаўніцтва ініцыятывы "Пояс і шлях" са стратэгіяй ЕС па ўзаемазвязанасці Еўропы і Азіі, аддаваць усе сілы хутчэйшаму заключэнню еўрапейска-кітайскага пагаднення аб інвестыцыях, усебакова рэалізоўваць Парыжскае пагадненне па клімаце, а таксама рэфармаванне СГА ў бок правільнага шляху развіцця, якое б прыносіла карысць усім зацікаўленым бакам.

Ш. Мішэль, у сваю чаргу, заявіў, што ён цалкам падтрымлівае пункт гледжання і рэкамендацыі Сі Цзіньпіна адносна развіцця еўрапейска-кітайскіх адносін. Еўропа і Кітай маюць важныя дамоўленасці ў пытаннях абароны міжнародных правілаў, мультылатэралізму, а таксама міру і стабільнасці на планеце. Бакі ўмацоўваюць еўрапейска-кітайскае супрацоўніцтва, якое адпавядае сумесным інтарэсам. У будучым годзе адбудзецца цэлы шэраг важных абменаў на высокім узроўні і ключавых падзей у кантэксце супрацоўніцтва паміж двума бакамі. Еўрапейскі бок гатовы працаваць разам з кітайскім, каб гарантаваць дасягненне станоўчых вынікаў у адпаведных мерапрыемствах і супрацоўніцтве, павышаць узровень двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўмацоўваць кантакты і каардынацыю ў такіх аспектах, як рэфармаванне СГА і рэагаванне на змяненне клімату. Ш. Мішэль таксама заявіў пра гатоўнасць падтрымліваць спрыяльныя і цесныя адносіны са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, а таксама гуляць актыўную і канструктыўную ролю ў прасоўванні еўрапейска-кітайскага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040