Нельга забываць аб першапачатковай місіі -- заклік Генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна да партыі і народу
  2019-12-11 14:03:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
13 мая гэтага года Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая / ЦК КПК / правяло пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне аб правядзенні агульнапартыйнага навучання на ўсіх узроўнях на тэму "захоўваць вернасць першапачатковым намерам і цвёрда памятаць пра сваю місію". На працягу больш за паўгода генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін здзейсніў пяць дзяржаўных інспекцыйных паездак у розныя раёны Кітая, у мэтах рэалізацыі агульнапартыйнага тэматычнага навучання.

Правінцыя Цзянсі-адпраўная кропка Вялікага паходу кітайскай Чырвонай Арміі. У траўні гэтага года Сі Цзіньпін прыбыў з інспекцыйнай паездкай у гэтую правінцыю. "Я прыбыў сюды для таго, каб людзі па ўсёй краіне ведалі, што Камуністычная партыя Кітая і народ не забываюць аб першапачатковых асноватворных намерах", - сказаў Сі Цзіньпін.

У жніўні Сі Цзіньпін завяршыў інспекцыйную паездку ў правінцыю Ганьсу. Ён прыбыў у павет Гаатай горада Чжан'е, тут ён наведаў манумент у гонар кітайскай Чырвонай рабоча-сялянскай рэвалюцыйнай арміі і могілкі загінуўшых герояў, дзе аддаў даніну памяці абаронцам Радзімы, усклаўшы кветкі. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна распавядаць пра гісторыю Камуністычнай партыі Кітая, гісторыі Чырвонай Арміі, гісторыі арміі Заходняга напрамку з тым, каб усе члены КПК памяталі аб сваёй місіі.

У верасні Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў правінцыю Хэнань. Кіраўнік дзяржавы пачаў візіт з наведвання мемарыяльнага парку загінуўшых герояў у павеце Сінь горада Сіньян. «Нельга піць ваду і не памятаць тых, хто выкапаў калодзеж», - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён зазначыў: мэта наведвання мемарыяльных месцаў, прысвечаных падзеям і дзеячам гісторыка-рэвалюцыйнага руху, заключаецца ў тым, каб заявіць, што «ўся партыя будзе і надалей высока трымаць чырвоны сцяг, няўхільна ісці па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, пастаянна прасоўваючы справу, пачатую папярэднікамі».

У лістападзе Сі Цзіньпін правёў інспекцыйную паездку ў Шанхай -- месца нараджэння Камуністычнай партыі Кітая. Падчас інспекцыі ён падкрэсліў важнасць вывучэння членамі КПК і працоўнымі кадрамі гісторыі партыі, гісторыі КНР і гісторыі правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, заклікаўшы не забываць першапачатковую місію Камуністычнай партыі Кітая і выконваць яе з пакалення ў пакаленне. "Той, хто хоча ісці наперад, не павінен забываць пра пракладзены шлях", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040