Цытаты Сі Цзіньпіна пра палітыку рэформаў і адкрытасці
  2019-12-12 10:06:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэформы і адкрытасць -- не толькі ключавы крок, вырашальны лёс сучаснага Кітая, але і ключавы выбар для адраджэння кітайскай нацыі. Старшыня КНР Сі Цзіньпін на многіх пляцоўках выказаў рашучасць праводзіць палітыку рэформаў і адкрытасці, растлумачваючы ідэі аб усебаковым паглыбленні пераўтварэнняў і далейшым пашырэнні знешняй адкрытасці.

"Кітай цвёрда прытрымліваецца неабходнасці руху па шляху палітыкі рэформаў і адкрытасці, укараняючы дух адвагі і інавацый. Чым больш цяжкасцей, тым больш смеласці, што дае магчымасць іх пераадолець".

- З тэксту на сустрэчы з замежнымі ўдзельнікамі Форуму інавацыйнай эканомікі-2019, 22 лістапада 2019 года.

"Варта актыўна ўдзельнічаць у сумесным будаўніцтве ініцыятывы "Аднаго пояса і аднаго шляху", павышаць узровень адкрытасці знешняму свету, неабходна садзейнічаць рэфармаванню і развіццю за кошт знешняй адкрытасці".

- Сімпозіум па абароне экалогіі і высакаякасным развіцці ў басейне ракі Хуанхэ, 18 верасня 2019 года.

"Усебаковае паглыбленне рэформаў з'яўляецца важнай праявай першапачатковых намераў і місіі партыі. Чым больш паглыбляюцца рэформы, тым яны больш паспяховыя, хуткім і верным крокам смела ідуць наперад, нішто іх не спыніць і не прыслабіць".

- З тэксту выступлення на 9-м пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў, 24 ліпеня 2019 года.

"Меры па пашырэнні адкрытасці -- самастойны выбар Кітая, які абумоўлены неабходнасцю рэформаў і развіцця. Гэта спрыяе высакаякаснаму развіццю эканомікі і адказвае імкненням народа да лепшага жыцця, садзейнічае міру, стабільнасці і развіццю на планеце".

- З тэксту праграмнай прамовы на Форуме па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках, 26 траўня 2019 года.

"Тэмпы нашых рэформаў не запаволяцца, а дзверы для знешняга свету будуць адчыняцца ўсё шырэй і шырэй".

- З тэксту навагодняга звароту Сі Цзіньпіна, 31 снежня 2018 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040