За 5 гадоў з поўдня на поўнач Кітая пастаўлена 30 млрд кубаметраў вады
  2019-12-13 15:32:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі Міністэрства воднай гаспадаркі КНР, у рамках праекта перакідання вады з поўдня на поўнач за апошнія 5 гадоў у паўночныя раёны Кітая было дастаўлена 30 млрд. кубаметраў вады. Рэальную карысць ад рэалізацыі першай чаргі гэтага грандыёзнага праекта атрымалі 120 млн чалавек.

Паказчык аб'ёму водных рэсурсаў КНР на душу насельніцтва складае толькі 28% сярэднесусветнага ўзроўню. Праблема таксама заключаецца ў тым, што водныя рэсурсы размеркаваны па тэрыторыі краіны нераўнамерна. Асноўныя запасы вады знаходзяцца на поўдні краіны, а на поўначы назіраецца дэфіцыт водных рэсурсаў. Па гэтай прычыне рэалізацыя праекта па пастаўках вады з поўдня на поўнач з'яўляецца неабходнай мерай для балансу водных рэсурсаў у Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040