Тэорыі пра інтэнсіўную ліквідацыю беднасці, вылучаныя Сі Цзіньпінам у 2019 годзе
  2019-12-13 15:33:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З пачатку года на фоне прыкметнага павелічэння рызык і выклікаў у КНР і на сусветнай арэне ўрад актыўна ўкараняе рашэнні і планы ЦК КПК. Дасягнуты прагрэс у 3-х галінах: прадухіленне і ўрэгуляванне крызісаў, інтэнсіўная ліквідацыя беднасці і стрымліванне забруджвання навакольнага асяроддзя. У 2020 годзе неабходна нязменна імкнуцца да перамогі ў трох напрамках барацьбы і паспяховай рэалізацыі ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства і плана «13-й пяцігодкі».

«Рашэнне задач па вызваленні ад беднасці малазабяспечаных слаёў насельніцтва ў бягучым і наступным гадах будзе заставацца вельмі цяжкім. Трэба справіцца з найскладанымі пытаннямі і разгрызці самыя жорсткія косткі. У ключавыя моманты барацьбы спатрэбіцца цвёрдая ўпэўненасць і непарушны рашучасць. Для таго, каб своечасова выканаць задачы па інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці, трэба не баяцца ніякіх цяжкасцей, распрацаваць прагматычныя і кропкавыя меры».

- З выступлення на 2-й сесіі УСНП 13-га склікання ў правінцыі Ганьсу.

«Зараз барацьба з беднасцю ўступіла ў ключавую стадыю. Мы павінны падрыхтаваць новую стратэгію, якая адрозніваецца ад пачатковага курсу ўсебаковага разгортвання і курсу ўсебаковага прасоўвання на сярэдняй стадыі. Самае галоўнае -- замацаваць дасягнутыя поспехі. Ведамствы ў розных рэгіёнах павінны заўзята і ўпарта брацца за справу, каб атрымаць поўную перамогу».

- З выступлення на сімпозіуме 16 красавіка, прысвечаным забеспячэнню маючых патрэбу ў харчаванні і вопратцы, адукацыі, медабслугоўванні і жыллі.

«Сёлета Кітай будзе працягваць арыентавацца на перамогі ў інтэнсіўнай барацьбе супраць беднасці. Мэта -- у поўным вызваленні ад беднасці ўсіх малазабяспечаных слаёў насельніцтва ў сельскай мясцовасці да 2020 года і стварэнні больш за 11 млн новых працоўных месцаў. Варта аказваць падтрымку прафесійнай адукацыі, валанцёрам, здароваму развіццю дабрачыннасці і абароне законных правоў сацыяльна слабых слаёў насельніцтва. Мы гатовы сумесна з рознымі краінамі ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне зніжэння каэфіцыента галечы і паляпшэння сацыяльнага страхавання, узаемна пазычаць вопыт, каб стварыць народам у розных краінах пачуццё задавальнення, шчасця і бяспекі».

- З выступлення на пленарным пасяджэнні 23-га Міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу.

«Барацьба з беднасцю -- праграма, якая адпавядае інтарэсам і памкненням народа і вартая яго падтрымкі. Наколькі эфектыўная палітыка партыі, залежыць ад таго, як народ ёю карыстаецца ў жыцці. Трэба грунтавацца на будаўніцтве нізавой партыйнай арганізацыі, размеркаваць задачы, прызначаныя ЦК КПК, паміж імі і рашуча выконваць іх».

- З выступлення падчас інспекцыі правінцыі Хэнань 17 верасня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040