У Кітаі заявілі аб далейшым пашырэнні адкрытасці
  2019-12-13 16:08:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На Цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце 12 снежня зацверджана: у надыходзячым годзе Кітай распачне меры па далейшым пашырэнні адкрытасці знешняму свету. Новая структура адкрытасці будзе адрознівацца яшчэ больш высокім узроўнем і яшчэ большай колькасцю сфер і галін.

Краіна мае намер узмацняць меры заахвочвання і абароны замежных інвестыцый. "Негатыўны спіс" замежных інвестараў скароцяць, што дазволіць пашырыць доступ да мясцовага рынку. Урад імкнецца да дасягнення стабільнага росту знешняга гандлю, а таксама стабілізацыі замежнага інвесціравання, пашырэння формаў іх прыцягнення.

Таксама ў краіне будзе зроблены шэраг мер па зніжэнні тарыфаў і садзейнічанні будаўніцтву порта свабоднага гандлю на востраве Хайнань. Рыхтуюць працу па ўдасканаленні інвестыцыйнай палітыкі і сістэмы абслугоўвання праектаў «Аднаго пояса і аднаго шляху», паскарэнню перагаворных працэсаў па шматбаковых і двухбаковых пагадненнях аб свабодным гандлі. 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040