Кітай прыпыніў ўвядзенне дадатковых тарыфаў на імпарт з ЗША
  2019-12-16 10:49:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай прыпыніў запланаванае на 15 снежня ўвядзенне дадатковых тарыфаў на шэраг тавараў з ЗША. Пра гэта паведаміў Камітэт па мытных пошлінах КНР.

Прыпыненне ўключае ў сябе дадатковыя 10-працэнтныя і 5-працэнтныя тарыфы на амерыканскія тавары. Апроч таго, Кітай працягне прыпыняць дадатковыя пошліны на аўтамабілі і камплектуючыя амерыканскай вытворчасці, гаворыцца ў паведамленні.

Навіны паступілі пасля таго, як у пятніцу 13 снежня ЗША і КНР узгаднілі тэкст першага этапу гандлёвага пагаднення. Гэты дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае, што ЗША пачнуць паступовае скарачэнне і адмену імпартных тарыфаў на тавары з Кітая. Кітай, у сваю чаргу, пагадзіўся нарошчваць аб'ёмы імпарту са Злучаных Штатаў, пераважна сельскагаспадарчай прадукцыі.

У тэксце пагаднення замацаваны дамоўленасці па такіх напрамках, як абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці, фінансавы сектар, пашырэнне доступу да рынкаў, стварэнне механізму ўрэгулявання спрэчак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040