Кітай апублікаваў перагледжаны Кодэкс прафесійнай этыкі для журналістаў
  2019-12-16 14:00:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі сёння была апублікаваная абноўленая версія Кодэкса прафесійнай этыкі для кітайскіх журналістаў.

У кодэксе гаворыцца, што журналісты ў сваёй працы павінны строга прытрымлівацца арыентаванага на людзей падыходу, своечасова адказваць на занепакоенасць і чаканні народа, а таксама ўзмацняць і паляпшаць нагляд з дапамогай грамадскай думкі.

Журналісты павінны спрабаваць быць у авангардзе перадачы і праверкі інфармацыі, пераконваючыся, што іх паведамленні з'яўляюцца праўдзівымі, дакладнымі, усебаковымі і аб'ектыўнымі, гаворыцца ў Кодэксе.

Размешчаныя ў сетцы паведамленні павінны таксама прытрымлівацца аналагічных правілаў, пазначана ў дакуменце.

У Кодэксе падкрэслена важнасць інавацыі, тым самым ён стымулюе журналістаў прытрымлівацца правілаў перадачы навін і абмену інфармацыяй з дапамогай пляцовак як традыцыйных, так і новых медыя.

Кодэкс заклікаў журналістаў вызваліцца ад састарэлых канцэпцый і ў поўнай меры задзейнічаць новыя тэхналогіі і дадаткі ў сетцы.

Журналісты павінны павышаць узровень дасведчанасці аб вяршэнстве закона, а таксама дзейнічаць у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй КНР, законамі і правіламі, адзначана ў Кодэксе.

У дакуменце адзначана, што журналістам варта абараняць палітычную і культурную бяспеку, а таксама сацыяльную стабільнасць краіны.

Кодэкс таксама заклікаў журналістаў развіваць аб'ектыўнае ўспрыманне Кітая на міжнароднай арэне, каб больш якасна тлумачыць шлях развіцця краіны, тэорыю, сістэму і культуру Кітая, дапамагаючы ўсяму свету лепш зразумець краіну.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040