У Мадрыдзе завяршылася канферэнцыя ААН па кліматычных праблемах
  2019-12-16 16:55:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Мадрыдзе завяршылася канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. З-за сур'ёзных рознагалоссяў паміж бакамі перамоваў на канферэнцыі не ўдалося дасягнуць кансенсусу па канкрэтных мерах ажыццяўлення 6-га артыкула Парыжскага пагаднення.

Канферэнцыя ў Мадрыдзе з'яўляецца важнай сустрэчай для ўсебаковага ажыццяўлення Парыжскага пагаднення, падчас якой удзельнікі павінны былі вырашыць праблемы, пакінутыя не вырашанымі ў інструкцыі да дакумента. На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з падвядзеннем вынікаў да 2020 года, адаптацыяй, фінансаваннем па супрацьдзеянні змене клімату, умацаваннем патэнцыялу і мерамі падтрымуі. Кіраўнік кітайскай дэлегацыі, намеснік міністра экалагічнага асяроддзя Чжаа Інмінь заявіў, што, нягледзячы на тое, што падчас адпаведных перамоваў не ўдалося дасягнуць кансенсусу па ажыццяўленні 6-га артыкула Парыжскага пагаднення, Кітай працягне садзейнічаць больш хуткаму дасягненню зацікаўленымі бакамі адзінства меркаванняў. Кітай будзе рашуча праводзіць нацыянальную стратэгію па супрацьдзеянні кліматычным зменам, на сто адсоткаў выконваць свае абавязацельствы, сумесна з усімі бакамі змагацца са змяненнем клімату ў мэтах садзейнічання глабальнаму экакультурнаму будаўніцтву.

Канферэнцыя ААН па клімаце штогод праводзіцца ў розных краінах. У 2020 годзе яна адбудзецца ў брытанскім горадзе Глазга. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040